German Child and Youth Welfare Congress (DJHT) запрашае на найбуйнейшую падзею ў Еўропе ў галіне моладзевай працы і сацыяльнай абароны дзяцей і моладзі.
Калі: 27-30 сакавіка 2017 года.
Дзе: Дзюсельдорф, Нямеччына.
DJHT прапануе багатую 4-дзённую праграму ў Дзюсельдорфе. Вы сустрэнеце прафесіяналаў з усёй Еўропы і атрымаеце ўяўленне пра працу ў розных сферах дзіцячага і моладзевага дабрабыту.
Што такое DJHT?
Кожныя тры-чатыры гады Нямецкі кангрэс дабрабыту моладзі і дзяцей (DJHT) ладзіць сустрэчу для супольнасці, якая займаецца моладзевай і дзіцячай працай. Удзельнікі – спецыялісты з усіх галін гэтага сектару, якія стасуюцца з праектамі і ініцыятывамі, асацыяцыямі сектара НДА, дзяржаўных органаў на мясцовым, рэгіянальным, нацыянальным і міжнародным узроўнях і сферах навуковай супольнасці і даследванняў.
Гэтым разам чакаецца каля 30 000 гасцей і ўдзельнікаў.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі, трэненры, моладзевыя лідары, праект-мэнэджары, прафесіяналы ў галіне дзіцячага і моладзевага дабрабыту і ўсе неабыякавыя да акрэсленай тэмы (ўсяго будзе каля 500 чалавек).
Фінансавыя ўмовы
Праект фінансуецца праграмай Erasmus+: Youth in Action. Абраным кандыдатам пакрываюцца ўсе выдаткі на пражыванне, праезд, візы ды інш. Унёсак за ўдзел розны: будзе адрознівацца ў залежнасці ад краіны.
Больш падрабязнасцей – па спасылцы.
Дэдлайн – 15 студзеня 2017 года.