Вялікая Жывая Бібліятэка ў Дзень правоў чалавека

Жывая Бібліятэка запрашае на вялікую шчырыю сустрэчу, прымеркаваную да Дня правоў чалавека.

Калі: 10 снежня 2016 года, з 13:00 да 19:00.
Дзе: Галерэя ТUT.BY, пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх (ст.м. Міхалова).

Жывая Бібліятэка – гэта ўнікальнае мерапрыемства, дзе “кнігі” – гэта людзі з нейкім унікальным досведам, ідэнтычнасцю ці рэдкай прафесіяй, нязвыклым для большасьці ладам жыцця ці светапоглядамі, у дачыненні да якіх існуюць стэрэатыпы і забабоны.

Вы можаце запытацца ў кожнага з іх, як гэты досвед ўплывае на іх жыццё. Ці лічаць яны сябе асаблівымі ці наадварот імкнуцца не вылучацца?

Мы кожны дзень праходзім міма адзін аднаго, не ведаючы што кожны нясе ўнутры сябе.

Можа гэтая жанчына, што сядзіць насупраць вас у метро са стомленым позіркам, яшчэ гадзіну таму трымала за руку дзіцяці, якое памiрае. І ведаючы гэта, вы б абавязкова задумаліся, якімі цяпер вачыма яна глядзіць на жыццё. Ці ёсць ёй справа да высмейвання вэйпераў і ці можа яна пасля пабачанага бесклапотна адпачываць?

Ці хацелі б вы запытацца што-небудзь ў таго хто выкрыквае “свабодная каса”, цi цяжка працаваць у рэстаране хуткай ежы?

А можа, вы хочаце спытаць у дзяўчыны, якая свядома адмовілася ад адносін з мужчынамі, як ёй жывецца ў грамадстве, якое праводзіць паміж ёй і ім яркую недвухсэнсоўную рысу?

Уваход вольны! Але арганізатары просяць папярэдне зарэгістравацца па спасылцы (да 23:59 9 снежня).

Жывая бiблiятэка праводзiцца ў межах праекта ААН “Iнклюзiўная Беларусь”.

***

Калі вы жадаеце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, прапанаваць сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам кніг ці вы самі кніга, пішыце арганізатарам у сацыяльных сетках або на human.library.belarus@gmail.com.