Вялікі валанцёрскі пікнік

Каманда Каралі запрашае правесці выходныя на прыродзе ў сваё задавальненне і з карысцю для беларускай спадчыны.

Калі: 1-3 ліпеня 2018 года.
Дзе: вёска Карнюткі Валожынскага раёна, пад Ракавам.

Валанцёрскі пікнік – гэта адкрыты фармат мерапрыемства, дзе кожны ўдзельнік можа ўнесці сваю прапанову ў праграму ад лекцыі на экалагічную тэматыку да воркшопа па народных танцах.

Праграма:

1 ліпеня (нядзеля)
11:00 – 15:00 Заезд
11:00 – 15:00 Валанцёрская праца па школе
16:30 – 18:30 Практычны занятак ад Іры і Тацяны. Як самому зрабіць карысны травяры збор: збіраем зёлкі для натуральнай гарбаты
19:00 – 23:00 Вогнішча, музыка і нямое кіно на вялікім экране

2 ліпеня (панядзелак)
10:00 – 11:00 Экскурсія па Школе Karali з Сяржуком
11:00 – 14:30 Валанцёрская праца па школе
16:00 – 19:00 Вёска vs Горад: дзе лепей жыць? Філасофская размова за ліманадам
19:00 – 20:30 Гульні на вуліцы: фрысбі і кубб.
20:30 – 23:00 Вогнішча, музыка.

3 ліпеня (аўторак)
10:00 – 11:00 Супольны сняданак па-вясковаму
11:00 – 15:00 Валанцёрская праца па школе

Умовы:

Арганізатары даюць месца пад намётавае мястэчка, прапануюць рэстаўрацыйную ды смежную працу на любы густ (ад развесці вогнішча да пафарбаваць сцены) ды азнастайную культурніцкую праграму. Дабірацца да месца зручней усяго на ровары, аўтобусе ці машыне. Калі няма ні таго ні іншага, але жаданне – пішыце арганізатарам, яны прыдумаюць, да каго вас падсадзіць.

Удзельнікі самі паклапаціцца пра уласныя намёты; ежу і напоі для сябе (бліжэйшая крама за 5км); добры настрой, а пры жаданні ўнесці сваю лепту ў вячэрнюю праграму – узяць усё неабходнае: баяны, гітары, дамашнія пірагі і танцавальныя воркшопы – вітаецца абсалютна любы ўнёсак.

Мерапрыемства даступна для ўсіх жадаючых без папярэдняй рэгістрацыі.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.