Еўрапейскі трэнінгавы курс SOHO шукае моладзевых супрацоўнікаў, каб запрасіць на 5-дзённы трэнінг у Брытанію.
Перыяд – 17-21 траўня 2016, лакацыя – Злучанае Каралеўства.
SOHO накіраваны на павышэнне якасці праектаў EVS шляхам развіцця істотных кампетэнцый EVS-ментараў. Таксама ён пазнаёміць удзельнікаў з магчымасцямі праграмы Erasmus+: “Моладзь ў дзеянні”.
Трэнінг вітае і запрашае тых, хто непасрэдна ўдзельнічае ў сістэме падтрымкі EVS-валанцёраў (напрыклад, ментараў, каардынатараў, моладзевых супрацоўнікаў, якія дапамагаюць і выконваюць пэўныя заданні).
Фінансавыя ўмовы
Праект фінансуецца праграмай Erasmus+ “Моладзь ў дзеянні”, таму ўсе выдаткі на жыллё, праезд, візу кампенсуюцца арганізатарамі, за выключэннем платы за ўдзел. Звярніцеся, калі ласка, да вашага NA ці SALTO EECA RC (eeca@salto-youth.net), каб даведацца больш пра фінансавыя пытанні і пра тое, як арганізаваць браніраванне білетаў і кампенсацыю выдаткаў на праезд.
З пытаннямі можна звяртацца да каардынатара знешніх візітаў NA Злучанага Каралеўства Фергала Барра (е-mail thekingisalive@hotmail.com).
Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці можна па спасылцы.
Дэдлайн – 17 студзеня 2016 года.