Дзявяты MediaBarCamp адбудзецца 26-29 траўня 2016 у Літве і збярэ разам актывістаў з Беларусі ды іншых куткоў свету: ад Кубы да Азербайджана, ад Швецыі да Егіпта.
Арганізатарам MediaBarCamp 2016 з’яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC) у супрацоўніцтве з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі.
MediaBarCamp – унікальнае мерапрыемства, якое адбываецца ў фармаце адкрытай прасторы, падчас якой праграма складаецца і ўпарадкоўваеца непасрэдна самімі ўдзельнікамі.
Галоўная мэта MediaBarCamp – стымуляванне медыяактывызму і праектаў у галіне новых медыяў, папулярызацыя выкарыстання сацыяльных сетак і магчымасцей камунікацыі праз інтэрнэт. MBC2016 накіраваны на каардынацыю ўжо існуючых ініцыятываў у краінах-удзельніцах, а таксама развіццю кантактаў ў межах актыўнага міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- блогеры;
- творцы;
- перформеры;
- медыя- і палітычныя актывісты;
- калектывы распрацоўшчыкаў анлайн-праектаў;
- стваральнікі інавацыйных ідэй;
- сацыяльныя прадпрымальнікі;
- актыўныя грамадзяне і іншыя актывісты, якія падзяляюць каштоўнасці свабоды слова і выказванняў;
- прадстаўнікі сацыяльна-культурных праектаў, якія выкарыстоўваюць разнастайныя медыятэхналогія для камунікацыі з мэтавай аўдыторыяй.
Патрабаванні да ўдзельнікаў
- спасылка на публікацыю пра MediaBarCamp на вашым сайце з актыўнай гіперспасылкай. Пасты ў сацыяльных сетках вітаюцца, аднак не з’яўляюцца дастатковымі;
- прэзентацыя ад кожнага ўдзельніка. Калі у вас буйны праект і вы гатовы накіраваць дзве асобы, то вам патрэбна падрыхтаваць асобную прэзентацыю для кожнага ўдзельніка;
- падрыхтаваць, расшарыць (20 слайдаў) і быць гатовым выступіць з прэзентацыей. Слайды прэзентацыі павінны быць на ангельскай мове. Рабіць прэзентацыю можна на любой мове (галоўнае, каб вас зразумелі іншыя). Слайды на ангельскай мове значна дапамогуць перакладчыкам і замежным удзельнікам. Тэму прэзентацыі і яе і кароткі змест (abstracts) неабходна сфармуляваць таксама на ангельскай. Калі ласка, пазначце тэму і яе змест (min. 300 знакаў). Гэта інфармацыя неабходна, каб арганізаваць папярэдняе анлайн-галасаванне дзеля абрання тых прэзентацый, якім гарантавана зарэзервуюць месца ў праграме.
- удзел на працягу 4 дзён.
Як падацца
Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць анлайн-форму.
Дэдлайн – 18 красавіка 2016 года. Але арганізатары раяць зарэгістравацца як мага хутчэй.
Што новага чакае ўдзельнікаў сёлета?
1. Вы можаце падаць заяўку на ўдзел без загадзя падрыхтаванай на 100% прэзентацыі, аднак неабходна пазначыць тэму, кароткі змест (abstracts) і вызначыцца з 20 слайдамі на ангельскай мове. Сама прэзентацыя можа быць на іншай мове.
2. Будзе арганізавана папярэдняе галасаванне сярод удзельнікаў, каб абраць прэзентацыі, для якіх будзе зарэзервавана месца ў праграме загадзя.
3. Каб усім хапіла месца і часу на прэзентацыю, арганізатары плануюць новы фармат хуткіх прэзентацый ПечаКуча – 20 слайдаў, якія аўтаматычна змяняюцца кожныя 20 секунд (па спасылцы можна даведацца больша пра фармат ПечаКуча). Мінулагодні тэст падцвердзіў неабходнасць дадзенага фармату.
Фінансавыя ўмовы
MediaBarCamp – гэта некамерцыйнае мерапрыемства.
Удзел у кэмпе бясплатны. Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі, звязаны з праездам, візавымі зборамі, пражываннем і харчаваннем.
Месца правядзення (не менш за 4 памяшканні) будзе абсталявана ўсёй неабходнай тэхнікай: праектарамі, гукавым абсталяваннем і wifi.
З дапамогай валанцёраў будзе забяспечаны пераклад з/на ангельскую і рускую мову.
Арганізатары здольныя кампесаваць толькі самыя бюджэтныя квіткі ў/з Вільні (напрыклад, цягнік 2га класа ці аўтобус). Выдаткі на падарожжа на ўласным аўто альбо самалёце (Мінск – Вільня) кампенсавацца не будуць.
Падрабязнасці – па спасылцы.