Вечар паэзіі: прэзентацыя новых зборнікаў серыі “Паэты планеты”

5 кастрычніка ў Літаратурным музеі імя Максіма Багдановіча пройдзе прэзентацыя чарговых сямі зборнікаў перакладаў паэзіі серыі “Паэты планеты”.

Падчас імпрэзы прагучаць вершы італьянскага класіка Умбэрта Сабы, творы індыйскага навеліста Рабіндраната Тагора, выбраныя творы Арцюра Рэмбо. Пекладчыкі(цы) Зміцер Колас, Юля Цімафеева, Ігар Крэбс, Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута прачытаюць вершы ўжо выдадзеных “паэтаў планеты” і праанансуюць кнігі, якія неўзабаве з’явяцца ў серыі.

На вечарыне будуць таксама прэзентаваныя кнігі выбраных вершаў немца Фрыдрыха Шылера, грузіна Нікалоза Бараташвілі, нарвежца Сігб’ёрна Обстфельдэра, амерыканскага навеліста Томаса Стэрнза Эльёта. Будуць даступныя і іншыя зборнікі з серыі “Паэты планеты”.

Умовы:

Уваход вольны.

Падрабязней пра прэзентацыю зборнікаў серыі “Паэты планеты” – тут.