13-17 чэрвеня 2016 года ў Вене ладзіцца летняя школа “Энергаэфектыўнасць. Міжнародны праектны мэнэджмент – ад тэорыі да практыкі”.
Да ўдзелу ў навучанні запрашаюцца грамадзяне краін Усходняга партнёрства (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана), Еўразвязу, а таксама асацыяваных з Еўразвязам краін.
Навучэнцы даведаюцца пра спецыфіку мэнэджменту навуковых праектаў, звязаных з праграмамі мабільнасці “Horizont 2020” і “Marie-Skłodowska-Curie Actions”. У прыватнасці, пра магчымасці фінансавання ў межах “Horizont 2020”, падрыхтоўку паспяховых прапаноў для “Horizont 2020”, кіраўніцтва праектамі, у якіх працуюць міжнародныя каманды даследчыкаў.
Запрашаюцца маладыя даследчыкі (праектныя менеджэры), якія працуюць у камандах навукоўцаў у інстытутах сваіх краінаў і якія зацікаўлены ў міжнародным навуковым супрацоўніцтве, мэнэджменце сумесных праектаў, што фінансуюцца міжнароднымі даследчыцкімі праграмамі.
Вітаюцца навуковыя даследчыкі і праектныя мэнэджэры ў галіне энергаэфектыўнасці, бяспечнай энергетыкі і інш.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць усе выдаткі, звязаныя з удзелам у навучанні, і кампенсуюць праезд.
Кандыдаты на ўдзел мусяць запоўніць анлайн-заяўку.
Дэдлайн – 21 красавіка 2016 года. Падрабязнасці – па спасылцы.
Паводле by.odb-office.eu