Самая вядомая адукацыйная праграма для студэнцкіх актывістаў і актывістак вяртаецца з новым наборам! Рэгістрацыя ўжо адкрыта. Заяўкі прымаюцца да 20.02.19.
Што такое Акадэмія?
– Старэйшая моладзевая праграма для студэнцкіх актывістаў. Працуем з 2012 году, маем больш за 200 выпускнікоў і выпускнічак
– Лекцыі пра студэнцкі рух, правы чалавека, Балонскі працэс і іншыя каштоўнасныя блокі
– Развіццё софт скілз: распрацоўка сваёй ідэі, публічныя выступы, праца ў сацыяльных сетках, тайм-менеджмент, перамовы і іншае
– Адукацыйны візіт у Еўропу за новым досведам, ведамі і кантактамі
У праграме:
- Тэорыя: як быць сапраўдным студэнтам
У рамках праграмы мы пазнаёмімся з базавымі ведамі для кожнага студэнта: Балонскі працэс і Еўрапейская Прастора Вышэйшай Адукацыі, даведаемся, як там вучацца студэнты за мяжой, што такое сапраўдны ўніверсітэт і якая яго роля ў грамадстве, пазнаёмімся з канцэпцыяй правоў чалавека і студэнцкім рухам Беларусі.
- Практыка: ад ідэі да поспеху
Мы дамо табе адказы на пытанні: як сфармуляваць ідэю, дзе знайсці рэсурсы для рэалізацыі, як атачыць сябе аднадумцамі, як не спыняцца на дасягнутым і рабіць сваю справу на 100%.
- Асабісты ўзрост: стань лепш у тым, што табе падабаецца
Мы дапаможам табе ў тваёй справе і ты станеш лепш у такіх сферах, як вядзенне суполак у сацыяльных сетках, напісанне артыкулаў, публічныя выступы і арганізацыя свайго часу. Навыкі, якія важныя для дасягнення тваіх мэт.
Перавагі праграмы
- За 3 месяцы ты атрымаеш базавыя навыкі лідарства і веды ў сферы сучаснай адукацыі
- Возьмеш удзел у рэалізацыі праектаў, якія рэальна паўплываюць на грамадства
- Гэта абсалютна бясплатна, і атрыманыя навыкі дапамогуць табе на працягу ўсяго жыцця
- Падчас праграмы паспрабуеш сябе ў розных ролях і знойдзеш тое, што табе сапраўды падабаецца
- Пазнаёмішся з перадавым досведам лепшых грамадскіх арганізацый
- Зможаш рэалізаваць уласны праэкт з дапамогай Беларускага нацыянальнага студэнцкага саюзу
Чытай больш на нашым сайце.