Галерэя Ў, у межах выставы «Без выключэнняў! У працэсе», запрашае на адкрытую дыскусію па асэнсаванні выключанасці і выключнасці.
Калі: 20 ліпеня 2018 года, 18:30-20:00.
Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў».
Тэма дыскусіі. Амаль кожны перажываў вопыт выключэння ў самым шырокім сэнсе слова: ад звальнення да нядопуску да ўдзелу ў дзяржаўных выставах. Напэўна, гэтае глыбіннае асэнсаванне ўласнай выключанасці з таго ці іншага кантэксту можа разглядацца ў якасці адной з характарыстык нацыянальнай свядомасці беларусаў.
У адкрытай дыскусіі прымуць удзел: філосафы Уладзімір Мацкевіч і Вольга Шпарага, мастак і пісьменнік Адам Глобус, рэжысёр Валянціна Мароз, псіхіятр Алег Айзберг, дырэктар офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, рэдактарка citydog.by Яся Каралевіч-Картэль і рэстаратар Вадзім Пракопьеў.
Мадэратар дыскусіі: Алена Танкачова.
Калі ёсць свая гісторыя «выключанасці», можна падзяліцца ёю з арганізатарамі, апублікаваўшы яе ў любых сацыяльных медыя пад хэштэгам #безисключений (#безвыключэнняў).
Больш падрабязнасцей па спасылцы.