Вынесці сацыяльнае на першую паласу! Журналісцкі варкшоп у Адэсе

Рэгіянальны офіс “Dialogue Eastern Europe” пры падтрымцы Фундацыі імя Фрыдрыха Эберта запрашае журналістаў, блогераў і актывістаў медыя паўдзельнічаць у варкшопе па сацыяльнай праблематыцы, які пройдзе з 23 па 27 ліпеня 2019 года ў Адэсе.

Падчас варкшопа ўдзельнікі і ўдзельніцы сустрэнуцца з экспертамі ў галіне сацыяльнай палітыкі і журналістыкі, наведаюць экрскурсіі і выканаюць практыкаванні з упорам на практычнае прымяненне.

Мэты

  • палепшыць журналісцкія навыкі удзельнікаў і ўдзельніц;
  • пазнаёміць іх са спецыфікай сацыяльнай тэматыкі ў журналістыцы, з адпаведнымі фарматамі і падыходамі.

Умовы:

Працоўныя мовы семінара: руская і ангельская. Усе выдаткі, звязаныя з праграмай, будуць пакрывацца арганізатарамі. Удзел у варкшопе цягам трох дзён абавязковы.

Чаго чакаюць ад кандыдатаў:

  • Грамадзянства Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі або Украіны;
  • Мінімум 2 гады прафесійнага досведу ў медыя;
  • Добрае валоданне рускай ці ангельскай мовай;
  • Зацікаўленасць сацыяльнымі праблемамі ва ўласнай краіне;
  • Жаданне выпусціць хаця б адзін артыкул па сацыяльнай праблематыцы пасля варкшопу.

Як падацца:

Запоўніць рэгітсрацыйную форму па спасылцы. Дэдлайн рэгістрацыі – 16 чэрвеня. Вынікі адбору будуць вядомыя 21 чэрвеня. Абраных кандыдатаў магчыма запросяць на інтэрв’ю.

Больш інфармацыі – тут.