Фундацыя Marion Dönhoff шукае стыпендыятаў на адмысловую праграму.
Фундацыя падтрымлівае адкрытыя, крытычныя дэбаты ў сферах экалагічнай журналістыкі, палітычнай экалогіі і ўстойлівага развіцця. Да ўдзелу запрашаюцца асобы і арганізацыі з былых краін Савецкага Саюзу, якія спецыялізуюцца ў гэтых абласцях.
Мэты праграмы:
- стымуляваць крытычны аналіз і абмеркаванне праблем, рэлевантных устойлівасці і навакольнаму асяроддзю;
- падтрымліваць крытычны усходне-заходне дыялог;
- развіваць медыядэбаты пра гэтыя пытанні;
- падтрымліваць рэгіянальныя і міжнародныя сеткі.
Стыпендыя прадугледжвае навучанне і адукацыйныя візіты ў Нямеччыну на перыяд да пяці месяцаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 25-38 гадоў;
- прафесійны досвед і актыўнасць ў грамадзянскай супольнасці;
- грамадзянства адной з краін былога СССР;
- добрае валоданне ангельскай альбо немецкай мовай.
Як падацца
Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна падрыхтаваць на замежнай мове наступныя дакументы:
- матывацыйны ліст (1 старонка);
- апісанне праекту, які будзе аналізаваць пэўную праблему;
- CV;
- копію альбо скан пашпарту.
Дэдлайн – 1 студзеня 2016 г.
З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на е-адрас nina.koerner@succow-stiftung.de.
Падрабязнасці па спасылцы.