Вышаградская фундацыя прапаноўвае малыя гранты на кароткатэрміновыя праекты (да 6 месяцаў).
Максімальны памер грашовай падтрымкі складае 6 тысяч еўра. Грантавая дапамога можа стаць стартавым фінансаваннем і магчымасцю наладзіць супрацоўніцтва для працяглай працы над больш буйнымі праектамі ў далейшым.
Фундацыя фінансуе сумесныя праекты ў галіне…
- культуры;
- навукі;
- адукацыі;
- моладзевых абменаў;
- прамоўцыі турызму і транспамежнага супрацоўніцтва.
Падтрымка аказваецца праектам, якія рэалізуюцца інстытутамі / асобамі з мінімум трох краінаў Вышаградскай групы. Па праектах у галіне транспамежнага супрацоўніцтва дапушчальны ўдзел арганізацый / асобаў мінімум з дзвюх краін Вышаградскай чацвёркі.
Дэдлайн – 1 верасня 2016 года.
Прыём заявак ажыццяўляецца толькі анлайн.
Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.