Вышаградская летняя школа вітае

Вышаградская летняя школа запрашае ўдзельнікаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў Кракаў.

Калі: 2-15 ліпеня 2017 года.
Дзе: Кракаў, Польшча.

Вышаградская летняя школа – гэта адукацыйная праграма, якая прадастаўляе міждысцыплінарную навучальную прастору для моладзі з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Мэта праекта – паглыбіць веды пра рэгіянальныя і глабальныя выклікі і атрымаць навыкі ў абранай сферы, парушыць магчымыя стэрэатыпы адно пра аднаго, а таксама пабудаваць сувязі і сяброўскія стасункі.

Праграма ўключае лекцыі, дэбаты, варкшопы на тэмы сучасных палітычных, культурных і сацыяльных выклікаў з рэгіянальнай, глабальнай і еўрапейскай перспектывы.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, выпускнікі, даследчыкі, маладыя прафесіяналы з 28 краін, у тым ліку з Беларусі. З патрабаванняў – быць актыўным і адкрытым сусвету, а таксама добра размаўляць на ангельскай.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі, якія мусяць пераняць удзельнікі, – падарожжа ў/з Кракаву, страхоўка і ўнёсак за ўдзел – 125 еўра. Усё астатняе забяспечваецца арганізатарамі.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 31 сакавіка 2017 года.