IOM Belarus разам з партнёрамі запрашае прыняць удзел у другім моладзевым летніку “Вывучай. Дзейнічай. Падзяліся”, які прысвечаны праблеме сучаснага рабства – гандлю людзьмі.
На летніку будзе 6 інтэнсіўных і інтэрактыўных дзён з майстар-класамі і сустрэчамі з цікавымі людзьмі з розных сфераў дзейнасці. Гэта магчымасць атрымаць сучасныя веды і ўменні, завесці карысныя знаёмствы і рэалізаваць свае ідэі.
Для каго? Моладзь ва ўзросце 18-25
Калі? 16-21 ліпеня
Дзе? спартыўна-аздараўленчы комплекс “Тэніс ў Сонечным”, 30 км ад Мінску. Трансфер з Мінску і назад будзе забяспечаны арганізатарамі
Удзел бясплатны
Дэдлайн падачы заявак – 1 ліпеня