Беластоцкі фонд “Акно на Ўсход” пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Польшчы распрацаваў платформу для вывучання польскай мовы і запрашае далучыцца да яе ўсіх зацікаўленых.
Плятформа polskijazyk.pl створана адмыслова для людзей, якія жадаюць валодаць польскай мовай. Кожны можа бясплатна праходзіць заняткі на ўзроўнях ад A1 да B1, неўзабаве на сайце з’явяцца і заняткі больш высокага ўзроўню.
Над метадычнай часткай працавалі спецыялісты-філолагі з вялікім досведам навучання польскай мове як замежнай. Кожны з узроўняў складаецца з тэматычных заняткаў, у якіх выкарыстоўваецца 12 розных відаў інтэрактыўных практыкаванняў. Карыстальнікі могуць праслухаць больш за 1000 аўдыёфайлаў, запісаных прафесійнымі дыктарамі.
Каб пачаць вывучаць польскую мову, неабходна зарэгістравацца.