WATCH DOCS Belarus традыцыйна ўладкоўваецца ў шчыльнай снежаньскай афішы.
Калі: 13-16 снежня 2018 года.
Дзе: Мінск.
Госці фестываля будуць мець магчымасць не толькі пабачыць дакументальныя фільмы пра правы чалавека, але і паразмаўляць з рэжысёрамі фільмаў і іншымі гасцямі фестываля. У праграме фестываля 15 кінастужак, якія пакажуць у кінатэатры “Мір” і на пляцоўках ОК16, PR3.
Фестываль, які з’явіўся з мэтай гаварыць пра правы чалавека на мове асабістых і аўтарскіх гісторый, прадстаўляе фільмы з розных куткоў свету. Героеў кінастужак – сапёра-дабраахаотніка з пасляваеннага Іраку, зняволенных жанчын беларускай турмы, шведскую рэп-спявачку Сільвану, вулічных музыкаў Буркіна-Фасо і Нобелеўскага лаурэата прэміі міра – аб’ядноўвае слоган фестываля “Стаяць на сваім”.
Тэма фестываля раскрываюцца праз некалькі ракурсаў:
- Стаяць на сваім: Невуцтва і ксенафобія – 13 снежня (18:30), «Мір»: фестываль адкрые фільм “Белы свет вачыма Даліборэка”.
- Стаяць на сваім: Хлусня, нахабная хлусня – фільм Максіма Паздароўкіна «Наш новы прэзідент», з дыскусіяй пра фэйкі ў СМІ, постпраўду, прапаганду і пра інфармацыю, якая робіць нас яшчэ больш уразлівымі.
- Стаяць на сваім: Глеба, якой няма пад нагамі – дыскусіі на тэмы рэсацыялізацыі былых асуджаных, эмацыйнага выгарання і дэпрэсіі, інтэграцыі людзей са слабым слыхам.
- Стаяць на сваім: Захоўваючы здаровы сэнс – фільмы «Мужчына, які рамантуе жанчын», гісторыя пра вайну, у якой жанчыны становяцца зброяй і полем бою, і “Трап у будучыню”, сучасная адысея пра выратаванне тапельцаў у моры паспяховай абыякавасці. З рэжысёрам апошняга фільма, Рэнэ Хэйзкампам, гледачы абмяркуюць адносіны еўрапейцаў і беларусаў да імігрантаў.
Усе фільмы транслююцца з субтытрамі (на рускай ці беларускай мове), таму дасяжныя для людзей з абмежаваннямі слыху.
Уваход на ўсе прагляды свабодны. Калі хочацаа забраніраваць месца, глядзіце старонку праекта на Talaka.by.
Больн падрабязная праграма на сайце Фестываля і ў сацыяльных сетках.