WomInPower у Люксембургу і Арменіі

Праект “WomInPower” (навучальны курс і сустрэча па ацэнцы) збярэ 30 моладзевых лідэрак і моладзевых працаўніц. Пашырэнне правоў жанчын павінна быць на розных узроўнях: на індывідуальным узроўні, падтрымліваць стварэнне іх аўтаноміі і эканамічнай незалежнасці, а таксама на сацыяльным узроўні, садзейнічаць роўнаму доступу да палітычнай, сацыяльнай улады і да ўлады, якая дазваляе фарміраваць меркавані. Мы ўпэўненыя, што моладзевыя работніцы павінны пачынаць працэс пашырэння правоў і магчымасцей, і ідэя нашага праекта – падтрымаць іх у гэтым.

Праект накіраваны на прасоўванне прадпрымальніцтва маладых жанчын шляхам пашырэння магчымасцей моладзевых працаўніц з розных краін, якія маюць кампетэнцыі па распрацоўцы і рэалізацыі праектаў.


Калі: 23 лістапада – 2 снежня 2019 г. 

Дзе: Арменія, Люксембург

Крытэры адбору:

– Удзел і зацікаўленасць у жаночым прадпрымальніцтве і развіцці малога бізнесу;

– Актыўная працыа з маладымі жанчынамі, асабліва з меншасцямі ці іншымі меншаснымі групамі;

– Зацікаўленасць у развіцці сваіх кампетэнцый як педагога па правах жанчын з акцэнтам на эканамічную незалежнасць;

– Матывацыя і магчымасці працягнуць навучальны курс з ініцыятывамі і мерапрыемствамі па прадпрымальніцтве;

– 18 гадоў+;

– Матывацыя да ўдзелу на 100% працягласці праекта;

– Ахвота распаўсюджваць вынікі праекта;

– Размоўная англійская мова і развітыя навыкі зносінаў;

Выдаткі на пражыванне, харчаванне і транспарт (да 360 еўра ў Люксембург і да 275 еўра ў Арменію) будуць пакрытыя арганізатарамі.
Больш інфармацыі па спасылцы.