Як атрымаць стыпендыю на вывучэнне шведскай мовы ў Швецыі? Раскажуць на лекцыі

28 лютага ў 18.00 Цэнтр шведскіх даследаванняў запрашае ўсіх, хто вывучае шведскую мову, на сустрэчу з дырэктаркай цэнтру Настассяй Майскай. Наведвальнікі даведаюцца пра ўсе магчымасці вывучэння шведскай мовы ў Швецыі і атрымаюць адказы на пытанні.

Умовы:

Удзел у мерапрыемстве бясплатны, без рэгістрацыі. Адрас: вул. Інтэрнацыянальная 11а, аўд 27а

Больш інфармацыі пра сустрэчу – тут.