Нямецкае аб’яднанне “Kanikuli” шукае валанцёра для працы з людзьмі, якія маюць інваліднасць.
Калі: верасень 2017 – жнівень 2018 года.
Дзе: Мінск, Беларусь.
Больш за 20 гадоў маладыя людзі прыязджаюць у Мінск на дабрачынны сацыяльны год, цягам якога працуюць у дамах-інтэрнатах для людзей з інваліднасцю. Больш за 10 гадоў таму яны пачалі арганізоўваць мерапрыемствы для дзяцей і моладзі падчас канікулаў, каб змяніць стаўленне ў грамадстве да людзей з інваліднасцю і рэалізаваць іх магчымасці весці паўнавартаснае жыццё ў грамадстве. Менавіта таму ў каманду шукаецца валанцёр з Беларусі, які будзе дапамагаць у праекце.
Галоўныя задачы валанцёра:
- праца з дзецьмі і дарослымі, якія маюць інваліднасць, у дзяржаўных дамах-інтэрнатах Мінска;
- арганізацыя і правядзенне аздараўленчых летнікаў;
- рэалізацыя ўласнай канцэпцыі ў арганізацыі штотыднёвых мерапрыемстваў для жыхароў інтэрнату;
- стажыраванне ў розных беларускіх арганізацыях, якія працуюць з людзьмі з інваліднасцю;
- рэгулярныя справаздачы з фотаздымкамі і тэкстамі ў сацыяльных сетках і іншае.
Наўзамен аб’яднанне прапануе:
- карысную і цікавую працу;
- разнастайныя задачы і вялікую свабоду дзеянняў;
- крэатыўнае атачэнне і новыя метады працы;
- падтрымку кіраўніцтва і штотыднёвыя абмеркаванні для самаразвіцця;
- семінары і кэмпы з міжнароднымі валанцёрамі;
- аплочваецца пражыванне ў простым пакоі, харчаванне і кішэнныя выдаткі. Канкрэтныя лічбы можна спытаць па е-адрасе volunteer@kanikuli-ev.de.
Падаць заяўку неабходна наступным чынам: напісаць ліст, у якім будзе тэкст з адказам на пытанні.
Заяўкі прымаюцца да 18 чэрвеня. Напрыканцы месяца абраных кандыдатаў запросяць на сумоўе.