Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА запрашае да ўдзелу ў моладзевай сустрэчы “Як скласці эфектыўнае рэзюмэ”.
Калі: 10 сакавіка 2017, а 18:00.
Дзе: Валанцёрскі цэнтр БелАЮ.
Працягласць сустрэчы – каля 2,5 гадзін.
Мэта – дапамагчы маладым людзям скласці паспяховае рэзюмэ, ці CV. Яно з’яўляецца візітоўкай, калі чалавек хоча знайсці працу ці граматна сябе прэзентаваць, таму важна ведаць, як яго скласці, што можа вылучыць яго з мноства іншых, каб зацікавіць працадаўца.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі:
- пазнаёмяцца з класічнай структурай CV;
- даведаюцца, у чым заключаюцца асноўныя памылкі пры ўкладанні CV ды як іх пазбегнуць;
- атрымаюць практычныя парады;
- даведаюцца, навошта пісаць суправаджальны ліст да рэзюмэ.
Вядучая сустрэчы – Анжаліка Сцепанян, практыкант БелАЮ, студэнтка выпускнога курсу факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.
Заяўку на ўдзел можна падаць па спасылцы.
Дэдлайн – 6 сакавіка 2017 года.
Колькасць удзельнікаў – 15. Прыярытэт аддаецца кандыдатам, якія пададуць заяўку раней і напішуць упэўненую матывацыю. Вынікі будуць вядомыя 7 сакавіка.
З пытаннямі можна звяртацца да Анжалікі Сцепанян, тэлефон +375 44 456 23 40, e-mail anelyass@mail.ru.