Парламенцкая Асамблея НАТА (Брусель) штогод шукае 10 асістэнтаў-даследчыкаў для міжнароднага сакратарыята.
Большасць месцаў аддаецца кандыдатам з краін-сябраў Альянса, аднак кандыдаты з краін, якія не з’яўляюцца сябрамі НАТА, таксама могуць падаваць заяўкі – ў межах стыпендыяльнай праграмы імя Лаіка Бувара (прэзідэнта Парламенцкай Асамблеі НАТА ў 1992-1994 гадах).
Па праграме першыя 5 асістэнтаў-даследчыкаў будуць удзельнічаць са студзеня па чэрвень, другія – са жніўня па лістапад. Вітаюцца кандыдаты з добрым прафесійным досведам (улічваюцца інтэрнатура і ўдзел у праектах).
Чым давядзецца займацца
Даследчыкі будуць удзельнічаць у парламенцкіх сесіях Асамблеі, рабіць занатоўкі, рыхтаваць справаздачы, чарнавікі выступаў, суправаджальныя інфармацыйныя, даведачныя матэрыялы ды інш.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- магістарская ступень у галіне палітычных навук ці міжнародных дачыненняў;
- вольнае валоданне ангельскай і французскай мовамі.
Тэрмін праграмы – 3 з паловай-5 месяцаў.
Фінансавыя ўмовы
Штомесячная стыпендыя складае 750 еўра, арганізатары забяспечваюць пражыванне ў прасторным катэджы ў цэнтры Бруселя, медыцынскае страхаванне. Выдаткі на вандроўку стыпендыят забяспечвае індывідуальна.
Кандыдаты мусяць падаць заяўкі на ангельскай ці французскай мове. Заяўка на ўдзел складаецца з:
- суправаджальнага ліста з тлумачэннем інтарэсаў і кампетэнцый;
- CV з пазначэннем нацыянальнасці і ўзроўня валодання мовамі;
- прыклад пісьмовай працы (максімум 5 старонак) па адпаведнай тэме (знешняя палітыка, міжнародныя дачыненні, абарона і бяспека ды іншыя);
- 2 лісты-рэкамендацыі (акадэмічны ці прафесійны).
Заяўка падаецца адным pdf-файлам на е-адрас ra-programme@nato-pa.int.
Дэдлайн – 16 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці – на гэтай старонцы.
Паводле by.odb-office.eu