Працоўная група «Жанчыны БСДП» сумесна з Маладымі сацыял-дэмакратамі запрашае на семінар «Тэорыя і практыка папярэджання хатняга гвалту».
Семінар адбудзецца 18 снежня, а 18:00.
Месца сустрэчы – вуліца Захарава, 32, офіс 3
Эксперт – Алена Аўтушка, старшыня жаночага сацыяльнага грамадскага аб’яднання (г. Барысаў).
Удзельнікі семінару абмяркуюць наступныя тэмы:
- хатні гвалт: маштабы праблемы ў Беларусі;
- гендарныя стэрэатыпы як адзін з аспектаў хатняга гвалту;
- прававыя механізмы па абароне інтарэсаў пацярпелых ад хатняга гвалту;
- улік аспектаў праблемы хатняга гвалту пры планаванні палітычных і грамадскіх дзеянняў;
- закон аб прафілактыцы адміністрацыйных правапарушанняў як інструмент мінімізацыі наступстваў хатняга гвалту і абароны жанчын і дзяцей.
Калі заблукаеце, можна тэлефанаваць па нумарах +375-29-6051795 (Жана), +375-25-9120633 (Аляксандр).