Адкрытая нефармальная сустрэча “Паступленне ў польскае вну без паслуг пасярэднікаў” запрашае абітурыентаў і іх бацькоў.
Сустрэчу правядзе прадстаўнік CDV – Collegium Da Vinci (г. Познань) на рускай мове. Вы пачуеце падрабязныя адказы на наступныя пытанні:
- якія дакументы патрабуюцца для паступлення ў польскае ВНУ;
- якія патрабаванні існуюць да паступлення;
- наколькі добра трэба ведаць польскую мову;
- курсы польскай мовы;
- стыпендыі;
- як пазбегнуць паслуг пасярэднікаў і лішніх грашовых выдаткаў;
- з якімі праблемамі можна сутыкнуцца падчас навучання ў Польшчы;
- якія магчымасці дае праграма Erasmus, што дзейнічае ў CDV;
- любыя пытанні, якія цікавяць удзельнікаў сустрэчы.
Інфармацыя пра спікера
Аляксандра Балашова – чалец прыёмнай камісіі і каардынатар па працы з замежнымі студэнтамі CDV і праграм Erasmus. Нарадзілася ў Мінску, выпускніца CDV, з 2006 года жыве і працуе ў Познані.
Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна націснуць кнопку “Я пайду” на старонцы ВКонтакте ці даслаць смс-паведамленне на нумар +48697691914 з наступнай інфармацыяй:
- дата сустрэчы (13 альбо 15 лютага);
- імя;
- колькасць удзельнікаў.
Увага! Калі 13 лютага вы не можаце прысутнічаць, прыходзьце на сустрэчу 15 лютага.
Пачатак а 18:00. Лакацыя – бізнэс-клуб IMAGURU.