Усе зацікаўленыя запрашаюцца на прэзентацыю “Гісторыі паспяховага паступлення ў амерыканскія вну: беларускі вопыт”.
Дзе: Мінск, вуліца Мяснікова 70 (Public Affairs Section, US Embassy).
Калі: 18 ліпеня, 16:00 (уваход за 15 хвілін да пачатку).
Удзел у сустрэчы падцвердзілі студэнты, якія ўжо пакуюць валізкі. Госці даведаюцца, як “нашыя” паступалі ў амерыканскія ўніверсітэты, як яны атрымалі поўную фінансавую падтрымку, якія перашкоды сустракаліся і як іх пераадольвалі.
Дэдлайн падачы заяўкі (уважліва азнаёмціся з правіламі) – 15 ліпеня, 10:00 (колькасць месцаў абмежаваная, таму адбор будзе адбывацца па прынцыпе “хто раней”).
Больш падрабязнасцей па спасылцы.