Навукова-папулярная лекцыя пра апошнія даследаванні псіхаактыўных рэчавінаў і іх уплыву на працу мозгу.
Пра тое, як сучасная навука бачыць вышэйшую дзейнасць мозгу і як яна змяняецца пры ўздзеянні найбольш папулярных псіхаактыўных рэчавінаў (як забароненых, так і легальных – алкаголь, нікатын, кафеін) распавядзе асістэнт кафедры псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі БДМУ Уладзімір Пікірэня.
У праграме лекцыі:
- Што такое кагнітыўныя функцыі з пункту гледжання нейрапсіхалогіі і клінічнай медыцыны
- Што такое выканальніцкія функцыі і якая іх роля ў жыцці чалавека
- Сучасныя дадзеныя пра ўздзеянне алкаголя на кігнітыўнае функцыянаванне
- Сучасныя дадзеныя пра ўздзеянне псіхастымулятараў на працу мозгу
Каго зацікавіць лекція?
- тых, хто хоча ведаць пра апошнія даследаванні мозгу
- прадстаўнікам прафесій групы рызыкі эмацыйнага выгарання (настаўнікам, псіхолагам, лекарам, спецыялістам па продажах)
- усім, хто намагаецца максімальна карыстацца здольнасцямі свайго мозгу
- усім, каму падабаецца якасны навучпоп
Калі? 22 сакавіка, 19.00-20.30
Дзе? Цэнтр «ZenFish» (г.Мінск, вул. Чапаева, 3, оф.326)
Кошт: 10 BYN пры аплаце да 21 сакавіка, 15 BYN пры аплаце 21 і 22 сакавіка.
Квіткі можна набыць тут.