З 3 па 7 кастрычніка ў Мінску пройдзе Трэцяя Майстэрня кароткаметражных дакументальных фільмаў “15 хвілін: Беларусь!”.
Лакацыя – Прэс-клуб, Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601.
Праграма Майстэрні складаецца з дзвюх частак:
- 03.10.2017 і 04.10.2017 ― публічныя прэзентацыі № 33 альманаха “pARTisan”, прысвечанага польскаму дакументальнаму кіно, а таксама беларускага выдання падручніка “Дапаможнік кінадакументаліста” аўтарства прафесаркі Гражыны Кэндзеляўскай.
- 05.10.2017 ― 07.10.2017 ― закрыты варштат выкладчыкаў Польскай вышэйшай кінашколы ў Лодзі ― праф. Гражыны Кэндзеляўскай і Славаміра Кальвінка.
У межах варштата 12 аўтараў/аўтарак змогуць прэзентаваць і распрацаваць свае кінапраекты, абмеркаваць і адшукаць магчымасці іх вытворчасці.
Для ўдзелу ў варштаце неабходна запоўніць анкету. Запаўняць трэба па-беларуску/руску, па магчымасці таксама па-польску/ангельску. Старонка 1 (інфармацыйная) і сінопсіс (паўстаронкі) ― абавязковыя для запаўнення. Дадатковыя матэрыялы (трэйлеры, прэзентацыі ды інш.) вітаюцца: чым больш інфармацыі, тым большая магчымасць развіцця праекту і прадстаўлення яго спонсарам.
Запоўненую анкету і ўсе дадатковыя матэрыялы неабходна даслаць да 10 верасня 2017 года на е-адрас 15minutesfilms@gmail.com.
Уваходны квіток ― прачытаны “Дапаможнік кінадакументаліста”, лінк на які вы атрымаеце ў адказ на заяўку. Удзел бясплатны.
Падрабязнасці ― неўзабаве на 15minutesbelarus.net, Partisanmag.by і ў Facebook.