17 лютага каманда HeadHunter BOSS запрашае на імпрэзу “Размеркаванне: пан або прапаў”.
Ты студэнт? Бесклапотныя гады навучання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту падыходзяць да канца? Думкі аб размеркаванні не пакідаюць цябе? Не можаш спакойна жыць і ўвесь час думаеш пра гэта?
Тады “Размеркаванне: пан або прапаў” – як раз тое, што табе зараз трэба!
Каманда HeadHunter BOSS гатовая дапамагчы табе:
- калі ты выпускнік або проста неабыякавы студэнт і табе не ўсё адно, як пройдзе тваё размеркаванне;
- калі ты малады спецыяліст, які хоча нешта змяніць у сваёй абавязковай адпрацоўцы, але не ведае як.
У праграме мерапрыемства:
- разгляд асноўных пытанняў заканадаўства аб размеркаванні;
- разбор найбольш частых праблем пры размеркаванні;
- асвятленне вопыту праграмы ў 2015 годзе;
- юрыдычная кансультацыя.
Пачатак а 19:00.
Арганізацыйны ўнёсак – 40 000 рублёў (часткова пакрывае арэнду памяшкання і кава-паўзу).
Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы. Каб сачыць за абнаўленнямі мерапрыемствы, падпішыцеся на сустрэчу ў сацыяльнай сетцы.
- Каардынатар – Анастасія Малікава (+37529 8429153)
- Кансультант-эксперт – Крысціна Мурашова (+37529 6150324)