Як развіць горад? Насычаны і плённы варкшоп

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada (Літва) запрашаюць да ўдзелу ў гарадскім даследчым праекце “Парк №1 маёй мары. Картаграфаванне будучай тэрыторыі”

Цбютары: Гоша Заборскі (zaborski.by), Дзмітры Бібікаў (Мінская ўрбаністычная платформа), Надзея Ількевіч (рэаліці шоў “Мой горад”), Маргарыта Лазарэнкава (лофт праект “Балки”) .

Эксперты: Уладзіслаў Тымінскі (CANactions School for Urban Studies), Іван Краўцоў (Бюро 35).

За адпраўны пункт даследвання арганізатары абралі тралейбусны парк №1, які ўжо гадоў дзесяць пустуе ў самым цэнтры Мінска. У 2003 годзе быў абвешчаны тэндар на права забудовы тэрыторыі. Расійская кампанія “Маноліум працэсінг”, якая перамагла, прапанавала зруйнаваць старыя ангары і пабудаваць на іх месцы гандлёва-забаўляльны цэнтр, гатэль і жылыя дамы. У 2012 годзе стала вядома, што праз спрэчкі інвестара і гарадскіх уладаў ажыццяўленне праекта пад вялкімі пытаннем.

Цьютары ды іх каманды ў сваіх праектах будуць абмяркоўваць наступныя тэмы:

  • Якімі могуць быць сцэнары ўстойлівага развіцця тэрыторыі?
  • Як адчыніць тэрыторыю парка для горада ўжо зараз?
  • Як зрабіць тэрыторыю парка прывабнай для разнастайных супольнасцей?
  • Як зрабіць праект развіцця тэрыторыі парка прывабным для інвестараў?

Галоўная мэта воркшопа – прапанаваць бачанне будучага развіцця тэрыторыі тралейбуснага парка.

Задачы, якія ставяцца перад удзельнікамі:

  • збор пажаданняў мясцовых жыхароў розных сацыяльных груп і ўзросту;
  • распрацоўка канцэпцыі для напаўнення тэрыторыі парка жыццём, праектаванне траекторыяў карыстальнікаў;
  • аналіз развіцця інфраструктуры Мінска, выяўленне патрэбаў гарадскога маштабу.

Вынікам варкшопа стане супольна створаная публікацыя па выніках працы.

Хто можа браць удзел:

  • студэнты архітэктурных і мастацкіх спецыяльнасцей;
  • студэнты любых іншых спецыяльнасцей;
  • урбаністы;
  • гарадскія актывісты;
  • эколагі;
  • маладыя прафесіяналы.

Каб узяць удзел, запоўніце, калі ласка, простую заяўку.

Праграма: 

19 лістапада (субота) Лекцыі / праца з гарадской прасторай. Метады і прылады даследванняў прасторы горада

  • 13.00 – 13.30 Прэзентацыя праграмы воркшопа. Знаёмства с цьютарамі кожнай з груп
  • 13.30 – 14.00 Іван Краўцоў (Бюро 35) / Лекцыя.
  • 14.30 – 17.00 Улад Тымінскі (CANactions School for Urban Studies, Кіеў, Украіна) Лекцыя-інтэнсіў.

20 лістапада (нядзеля) Старт працы ў групах

  • 13.00 – 14.00 Размеркаванне ўдзельнікаў па групах. Прэзентацыя метадалогіі працы
  • 14.00 – 18.00 Пастаноўка задач унутры груп, вызначэнне дэдлайнаў.

21-25 лістапада Праца ў групах, збор звестак для канчатковага праекта

26 лістапада Падрыхтоўка да канчатковай прэзентацыі

  • 12.00 – 20.00 Праца над канчатковым праектам.

27 лістапада Прэзентацыя канчатковага праекта

  • 12.00 – 16.00 Дапрацоўка канчатковых прэзентацый
  • 17.00 – 19.00 Прэзентацыя праектаў