Як запусціць стартап ў сацыяльных сетках і прыцягваць кліентаў бясплатна? Пра гэта распавядуць 21 лістапада ў Віцебску на бясплатных занятках Стартап-школы.
Сваімі фішкамі падзеліцца Філіп Праўдзюк – SMM-трэнер адукацыйнага цэнтра “Rocket”.
Удзельнікі даведаюцца:
- як аформіць групу, каб яна прадавала – разбор пяці элементаў?
- як назваць супольнасць? Прыклады ўдалых і слабых назваў;
- правільныя і няправільныя аватар і вокладка;
- збіраем водгукі, выкарыстоўваем раздзел “пытанне-адказ” для атрымання новых кліентаў;
- “фішкі” раздзела тавары.
Уся праграма мерапрыемства, а таксама абавязковая рэгістрацыя тут.
Заняткі Стартап-школы пройдуць ў Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы па адрасе: г. Віцебск, вул. Пушкіна, 6, 5-ы паверх.
Дакладны час – з 18-й да 20-й гадзіны.