Як справы з культурнай разнастайнасцю ў Беларусі? Даведайся на канферэнцыі ў траўні

17 траўня Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і МК «ЕўраБеларусь» ладзіць канферэнцыю па выніках другога Маніторынгу рэалізацыі ў Беларусі Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння». Да ўдзелу запрашаюцца прастаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, ініцыятыўныя групы і спецыялісты ў сферы культуры, бізнэсоўцы і эксперты.

Даследчая група: Т. Вадалажская, А. Ягораў, К. Раманчык, Т. Кедрык, А. Жасткова, А. Зянько, К. Мальцаў, Н. Новікава, А. Зуйкова.

У праграме мерапрыемства:

  • прадстаўленне вынікаў маніторынгу даследчай групай, дыскусія;
  • праца группаў па абмеркаванні прапановаў і перспектыўных крокаў у развіцці сферы культуры.

Па выніках канферэнцыі заўвагі, высновы і рэкамендацыі будуць даданыя ў канчатковую справаздачу, а таксама аформленыя ў матэрыял для Міністэрства культуры Беларусі.

Умовы:

Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца да 14 траўня ўключна. Тэкст маніторынга будзе загадзя разасланы зарэгістраваным удзельнікам.

Больш інфармацыі – тут.