З 28 па 30 кастрычніка БАСС ладзіць трэнінг “Don’t worry, be the Leader”.
Лідар – гэта чалавек, вакол якога бурляць крутыя праекты, вясёлыя канцэрты і г.д. Ён або яна не баіцца гаварыць на публіцы, патрабаваць ад людзей выканання абяцанняў і адстойваць сваю пазіцыю.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, каго цікавіць дадзеная тэма і ўнутраны рост над сабой і сваімі слабасцямі.
Калі: 28-30 кастрычніка 2016 года.
Дзе: Мінск, Старынаўская, 15.
Каманда арганізатараў падрыхтавала тэматычныя блокі:
- па псіхалогіі лідарства;
- стрэсаўстойлівасці;
- каардынацыі каманды;
- методыцы форум-тэатра;
- арганізацыі студэнцкага самакіравання;
- і ўпершыню на семінары – МазгабойняBOSS!
Фінасавыя ўмовы
Арганізацыйны ўнёсак – 5 рублёў. Усім удзельнікам семінара забяспечваецца харчаванне, а для іншагародніх студэнтаў – плюс пражыванне і кампенсацыя квіткоў за праезд у Мінск і назад.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 24 кастрычніка.