Падчас Дадатковага набора ў ЕГУ ажыццяўляецца прыём анкет на наступныя бакалаўрскія праграмы: Культурная спадчына і турызм, Сусветная палітыка і эканоміка, Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза, а таксама магістарскія праграмы: Публічная палітыка, Культурныя даследванні, Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза.
- асаблівасцямі здачы экзаменаў па эсэ і замежнай мове;
- патрабаваннямі да паступаючых на бакалаўрыят;
- правіламі запаўнення анкеты абітурыента.
Абітурыенты таксама змогуць задаць усе пытанні пра ўмовы сумоўя, залічэння, візавай падтрымкі і размяшчэння ў інтэрнаце. Абітурыенты магістарскіх праграм даведаюцца аб тым, як напісаць паспяховы даследчы праект і якія патрабаванні існуюць для паступлення ў магістратуру.
Важна! Рэгістрацыя на варкшоп «Як стаць студэнтам ЕГУ?» працягнецца да 8 жніўня па спасылцы. Варкшоп адбудзецца ў Мінску па адрасе вул. Чэхава 3, ст.м. Фрунзенская. Пачатак мерапрыемства: 9 жніўня (серада) а 12 гадзіне для абітуріентаў бакалаўрскіх праграм і а 15 гадзіне для абітуріентаў магістарскіх праграм ЕГУ.