Першыя бясплатныя заняткі Стартап-школы БДТУ запрашаюць на сустрэчу з Кірылам Валошыным, сузаснавальнікам TUT.by.
Калі: 18 кастрычніка, а 13:50.
Дзе: вуліца Свярдлова, 13а, аўд 114-4к.
На гэтых занятках Кірыл Валошын, прадпрымальнік, інвестар, сузаснавальнік tut.by, hoster.by, Café Netto і іншых кампаній раскажа, як стварыць сваю гісторыю поспеху ў бізнэсе.
Удзельнікі даведаюцца:
- як выбраць перспектыўную бізнес-ідэю;
- што варта запазычыць у паспяховых заходніх/расейскіх стартапаў;
- якім чынам праверыць надзейнасць партнёра;
- колькі грошай трэба для старту;
- без чаго можна абысціся;
- дзе знайсці інвестыцыі і фінансаванне;
- куды інвестуе Кірыл Валошын;
- ці ёсць на рынку Беларусі месца для медыйных праектаў?
У кожнага ўдзельніка Стартап-школы будзе магчымасць прадставіць свой праект альбо ідэю і атрымаць зваротную сувязь ад экспертаў.
Падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы.
Арганізатар мерапрыемства – Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт. Усе заняткі Стартап-школы БДТУ праводзяцца Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам у межах праекта “Стварэнне ўстойлівай інфаструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі”, які рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу” (ТСІБ) пры падтрымцы Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці ( USAID).