Грузінскі інстытут стратэгічных даследаванняў запрашае маладых прафесіяналаў з краін Усходняга партнёрства, а таксама Эстоніі, Літвы, Польшчы і Швецыі прыняць удзел у Форуме па трансфармацыйным лідарстве.
Форум адбудзецца 13-17 сакавіка 2016 года ў Тбілісі (Грузія), пасля плануецца навучальны візіт у Стакгольм (Швецыя) у сярэдзіне красавіка 2016га.
Тбіліскі форум па трансфармацыйным лідарстве 2016 ладзіцца пры фінансавай падтрымцы МЗС Швецыі.
Мерапрыемства скіравана на абмен досведам і ведамі пра інтэграцыйныя працэсы ў ЕЗ і звязаныя з імі трансфармацыйныя працэсы ў краінах-сябрах ЕЗ і краінах Усходняга партнёрства.
У форуме возьмуць удзел эксперты, прадстаўнікі урадаў, фундацый, міжнародных арганізацыяў і бізнэсу.
Удзельнікі з краін Усходняга партнёрства будуць адмыслова запрошаны на навучальную вандроўку ў Стакгольм.
Праграма прызначана для маладых лідараў ва ўзросце ад 24 да 35 гадоў. Кандыдаты мусяць быць зацікаўлены ў трансфармацыйным лідарстве.
Удзельнікамі форуму могуць быць палітыкі, урадавыя службоўцы, прадстаўнікі сферы адукацыі (выкладчыкі і навукоўцы), прыватнага сектару і грамадзянскай супольнасці.
Патрабаванні да кандытаў:
- грамадзянства Беларусі, Украіны, Малдовы, Азербайджана, Грузіі, Арменіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Швецыі;
- узрост 24-35 гадоў;
- свабоднае валоданне ангельскай мовай,
- дэманстрацыя лідарства у наступных сферах: урад, бізнэс, грамадзянская супольнасць, акадэмічныя ўстановы;
- наяўнасць патэнцыялу і жаданне граць значную або вядучую ролю ў трансфармацыйных працэсах палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай сферы сваёй краіны і ўзаемадзейнічаць з партнёрамі.
Фінансавыя ўмовы
Праграма пакрывае выдаткі на дарогу і пражыванне ўдзельнікаў.
Як падацца
Каб падаць заяўку, неабходна даслаць матывацыйны ліст (максімум 1 старонка) разам з CV на ангельскай мове да 15 студзеня 2016 года на е-мэйл office@giss.org.ge (з пазнакай “TTLF 2016 – Application”). У CV неабходна пазначыць кантакты двух асоб, якія могуць даць рэкамендацыі.
Паводле by.odb-office.eu