Як весці бізнэс не парушыўшы закон: бясплатная лекцыя для прадпрымальніц

23 мая ProWomen By – праект, створаны для падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва ў Беларусі, – адбудзецца бясплатная лекцыя Women Talk # 26 “Усё пад кантролем: як весці бізнэс не парушаючы закон“. Спікер мерапрыемства Таццяна Грынько – бухгалтар, спецыялістка па падатковаму ўліку ІП і малога бізнэсу.

Дзе і калі:

Women Talk # 26 пройдзе 23 мая з 18:30 да 20:00 у Навуковай бібліятэцы БНТУ (вул. Якуба Коласа, 16).

Пра што:

  • як мінімізаваць падатковыя рызыкі?
  • тыповыя памылкі прадпрымальніка, якія прыводзяць да штрафаў?
  • як весці ўласны бізнэс у сацыяльных медыя?
  • ці ёсць легальны спосаб праводзіць розыгрышы ў сацыяльных сетках?
  • як паводзіць сябе, калі прыходзіць падатковая праверка?
  • што такое кантрольны закуп і як абараніць сябе ад неправамерных дзеянняў правяраючых?

Умовы:

Уваход на мерапрыемства вольны, але неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

Больш інфармацыі – тут.