Міжнародная канферэнцыя ў Тбілісі запрашае студэнтаў, акадэмікаў і даследчыкаў, якія вывучаць канфлікты, падзяліцца сваімі ідэямі наконт таго, як вырашаць сучасныя пытанні, звязаныя з канфліктамі.
Калі: 6 кастрычніка 2017 года.
Дзе: Тбілісі, Грузія.
Тэмы, якія будуць закранацца на канферэнцыі:
- міжнародныя і лакальныя канфлікты як крыніца нестабільнасці;
- трансфармацыя і бяспека канлікту;
- параўнальныя мірныя працэсы;
- мірны працэс і практыкі пабудовы міру;
- гендарнае і мірнае будаўніцтва;
- правасуддзе і прымірэнне.
Канферэнцыя будзе ўключаць адмысловую панэль “Моладзь і пабудова міру” для студэнтаў-бакалаўраў і магістраў, на якой яны змогуць прадставіць свае актуальныя даследаванні ў гэтых пытаннях.
Працоўная мова – ангельская.
Падаць свае тэзісы (250-300 слоў для акадэмікаў і 200-250 слоў для студэнтаў) можна праз е-адрас ipc@cu.edu.ge.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і пераезд для абраных кандыдатаў. Дарэчы, вынікі будуць вядомыя не пазней за 15 жніўня.
Дэдлайн – 15 ліпеня 2017 года.
Падрабязней – па спасылцы.