19 кастрычніка ў Берасці і 20 кастрычніка ў Гародні на Стартап-школе сваімі “фішкамі” падзеліцца Дзмітрый Гурскі, партнёр венчурнага фонду Haxus, заснавальнік кампаніі-распрацоўніка мабільных прыладаў Ideanomix Digital.
Ideanomix Digital – кампанія, якая стварае мабільныя прылады, што знаходзяцца ў топе App Store ў сваіх катэгорыях. Іх шмат разоў вылучалі ў App Store і Google Play.
Адзін з праектаў – OwHealth.com – сэрвіс для жанчын, які дапамагае сачыць за параметрамі здароўя. Сэрвісам ўжо карыстаюцца больш 1,5 мільёна жанчын.
У сваім выступе Дзмітрый распавядзе пра пакрокавы алгарытм рацыянальнага запуску софтвернага прадукту:
- мабільны бізнэс: які парог уваходу ў яго, чаго сапраўды не варта рабіць;
- як зразумець, які прадукт можа мець перспектывы;
- дзе браць рынкавую інфармацыю;
- як спраектаваць прадукт;
- як стварыць MVP;
- запуск і раскрутка прадукту;
- асноўныя паказальнікі-метрыкі;
- дзе браць фінансаванне;
- як будаваць стасункі з партнёрамі;
- маштабаванне, як хутка ўзляцець;
- адказы на пытанні ўдзельнікаў.
Падарунак ад Дзмітрыя – 2 бізнэс-ідэі, якія варта рэалізаваць у Беларусі/свеце.
На працягу ўсяго мерапрыемства і падчас кава-паўзы Дзмітрый адкажа на прыватныя пытанні ўдзельнікаў Стартап-школы.
Рэгістрацыя на мерапрыемства ў Берасці тут: brest.start.by.
Рэгістрацыя на мерапрыемства ў Гародні тут: grodno.start.by.
Фінансавыя ўмовы
Арганізацыйны ўнёсак за ўдзел у Берасці – BYN 14.
Арганізацыйны ўнёсак за ўдзел у Гародні – BYN 12.