5-6 жніўня ў Гародні пройдзе інтэнсіў па стварэнні і развіцці бізнэсаў ды стартапаў.
Гэта магчымасць дазволіць пракоцаць сябе і свой бізнэс / бізнэс-ідэю разам з крутымi прафесіяналамі.
За два дні ўдзельнікам трэба будзе прапрацаваць бізнес-ідэю, стварыць прататып і вызначыць эфектыўныя каналы прыцягнення першых кліентаў. Яны заглыбяцца ў атмасферу запуску стартапа, а таксама набудуць сяброў і партнёраў.
У праграме:
- пошук бізнес-ідэі, аналіз рынку;
- распрацоўка прадукту з улікам інтарэсаў карыстальнікаў;
- распрацоўка бізнэс-мадэлі;
- тэставанне бізнэс-мадэлі;
- распрацоўка сайта;
- асноўныя інструменты рэкламы бізнэс-праекта;
- бонусны блок: чаго хоча інвестар ад стартапа, або што рабіць і што казаць, каб атрымаць інвестыцыі.
Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежавана. Рэгістрацыя абавязковая.
Інтэнсіў Стартап-школы праводзіцца Гарадзенскай абласной установай фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва ў партнёрстве з грамадскім аб’яднаннем “Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу” (ОСІБ) у межах праекту “Стварэнне ўстойлівай інфаструктуры для падтрымкі развіцця стартапау і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі”, які рэалізуецца ОСІБ пры падтрымцы Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці (USAID).