Фундацыя імя Роберта Боша ладзіць семінар “Truth, Justice and Remembrance” і запрашае зацікаўленых удзельнікаў у сталіцу Нямеччыны.
Перыяд – 26 лістапада – 8 снежня 2016 года. Лакацыя – Берлін, Нямеччына.
Мерапрыемства прызначана для таго, каб палегчыць міжрэгіянальнае вывучэнне досведу ў вырашэнні праблем мінулага, якое разглядаецца ў розных сацыяльных кантэкстах.
У 2-тыднёвым семінары возьмуць удзел 25 прадстаўнікоў пост-канфліктных грамадстваў, якія працуюць у сферы захавання гістарычнай памяці, дакументавання і пошуку праўды канфліктаў.
Удзельнікі семінару змогуць:
- атрымаць веды пра працу з гістарычным мінулым эпохі нацызму ў Германіі і камуністычнага перыяда ГДР у справе публічнага дыскурсу;
- далучыцца да абмену лепшымі практыкамі з прадстаўнікамі постканфліктных грамадстваў;
- развіць лідарскія навыкі і навыкі персанальнага мэнэджменту;
- папрацаваць над праблемамі, якія стаяць перад іх арганізацыямі, грамадствамі ды інш.
Праграма семінара ўключае наведванне гістарычных месцаў памяці, сустрэчы з прадстаўнікамі палітычнай сферы, грамадскімі супольнасцямі, медыямі, сведкамі і экспертамі.
Прадугледжаны сесіі па развіцці лідарства і сістэматычнай аналітыцы.
Вітаюцца кандыдаты, якія працуюць у арганізацыях грамадзянскай супольнасці, урадавых інстытуцыях, медыях і цікавяцца праблемамі мінулага і захавання гістарычнай нацыянальнай памяці. Патрабуецца добрае валоданне ангельскай мовай – для ўдзелу ў групавых дыскусіях і напісання сваіх думак.
Фінансавыя ўмовы
Фундацыя пакрывае выдаткі на вандроўку ў Нямеччыну, пражыванне, харчаванне і інш.
Як падацца
Для ўдзелу ў семінары неабходна даслаць:
- CV (максімум 2 старонкі);
- матывацыйны ліст з апісаннем працоўнага досведу ў сферы захавання гістарычнай памяці з тлумачэннямі падстаў персанальнага ўдзелу ў праграме;
- рэкамендацыйны ліст.
Каб зарэгістравацца, калі ласка, націсніце сюды.
Дэдлайн – 15 жніўня 2016 года.
Дадатковая інфармацыя – праз е-адрас Patricia.Degueldre@bosch-stiftung.de.
Паводле by.odb-office.eu