13 снежня ў 19.00 АПБ запрашае на Дзікую лекцыю “Заачацвер” на тэму “Правілы жыцця ў воўчай сям’і”. Лекцыю правядуць запрошаныя даследчыкі з Расійскай акадэміі навук. Месца правядзення – IMAGURU, Мінск.
Падчас лекцыі эксперты раскрыюць наступныя пытанні:
- Як пабудаваная воўчая зграя?
- Якія ў ваўкоў адносіны?
- Як яны карыстаюцца сваёй тэрыторыяй?
- Як ян ўзаемадзейнічаюць з ахвярамі?
- Як адрозніваюцца ваўкі ў залежнасці ад экалагічных умоў пражывання?
Спікерамі будуць Хасэ Антоніа Эрнандэс-Бланка – палявы заолаг, кандыдат біялагічных навук, супрацоўнік Інстытута праблем экалогіі і эвалюцыі РАН; Андрэй Паяркоў – заолог, кандыдат біялагічных навук, спецыяліст па буйных драпежных млекакормячых, супрацоўнік ІПЭЭ РАН; Марыя Чыстаполава – вядучы інжынер ІПЭЭ РАН.
Умовы
Уваход вольны па рэгістрацыі (спасылка тут).