Цi ведаеце вы, як арганiзаваць мiжнародны праект для моладзi з неспрыяльным сацыяльным бэкграундам? Тады Erasmus+ Youth запрашае на трэнінг у Фінляндыю.
Трэнінг адбудзецца з 9 па 13 лютага 2016 года ў горадзе Эспоа (Фінляндыя).
Усяго за тры працоўныя днi Erasmus+ Youth прэзентуе свае магчымасцi ў сферы працы з моладдзю з цяжкiм сацыяльным бэкграундам (любога кшталту меншасцi, са спецыяльнымi патрэбамi, дыскрэдытаваныя групы, з эканамiчнымi цяжкасцямi, у складаных сiтуацыях, з інваліднасцю).
Курс “Mobility Taster” прадставiць канкрэтныя прыклады магчымасцей, арганiзуе кантакт з iншымi inclusion-арганiзацыямi, пакажа даступныя фiнансавыя крынiцы асаблiва для inclusion-праектаў i прэзентуе пакрокавы працэс рэалiзацыi такiх праектаў.
Патрабаваннi
Да удзелу ў трэнiнгавым курсе запрашаюцца людзi, якiя напрамую працуюць з моладдзю, якiя б жадалi навучыцца асновам рэалiзацыi спецыяльных праектаў для такiх людзей. Удзел у курсе адкрыты таксама i для людзей са спецыяльнымi патрэбамi (пытаннi падтрымкi ўдзелу па адрасе tony@salto-youth.net).
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 8 снежня 2016 г.
Больш інфармацыі тут.