Асамблея НДА ладзіць шэраг трэнінгаў “Дзе ў Беларусі грошы і як іх атрымаць” для грамадзкі актывістаў і актывістак, якія цікавяцца пошукам сродкаў для рэалізацыі ўласных праектаў і ідэй.
Трэнінгі пройдуць:
- 21 верасня;
- 12 кастрычніка;
- 26 кастрычніка;
- 30 лістапада.
Мэта трэнінгу: развіццё практычных навыкаў грамадзкіх лідараў і лідарак па прыцягненні ўнутраных рэсурсаў для фінансавання дзейнасці іх арганізацыяў ды ініцыятываў.
Якія веды можна атрымаць:
- Базавую інфармацыю пра магчымасці ўнутранага фінансавання ў Беларусі;
- Веды пра тое, як прэзэнтаваць свае ідэі мясцоваму бізнэсу;
- Веды пра тое, як карыстацца краўдфандынгавымі пляцоўкамі;
- Створаць чарнавікі ідэяў, кампаніяў, акцыяў, на якія можна знайсці сродкі ўнутры Беларусі;
- Натхняць на правядзенне ўласных краўдфандынгавых кампаніяў і (або) партнёрскіх з лакальным бізнэсам.
Умовы:
Арганізатары забяспечаць харчаванне, кампенсуюць выдаткі на праезд. Час: з 11:00 да 19:00.
Як падацца:
Запоўніць анкету на ўдзел у трэнінгу. Месца будзе паведамлена адабраным удзельнікам. Апошні тэрмін падачы заявак на трэнінг 21 верасня: 16 верасня. Пра вынікі адбору на першы трэнінг будзе паведамлена 17 верасня.