17 верасня 2016 года ў Мінску пройдзе “ДарУма” – першая дабрачынная канферэнцыя па прыцягненні рэсурсаў.
Дакладны час – з 10 да 18 гадзіны 17 верасня. Лакацыя – праспект Дзяржынскага, 57 (Галерэя TUT.by).
Тэмы канферэнцыі:
- апошнія трэнды ў галіне пошуку і збору рэсурсаў;
- гранты і праграмы;
- карпаратыўная сацыяльная адказнасць;
- дзяржпраграмы падтрымкі;
- пляцоўкі для развіцця ў Мінску (сеціва, каворкінг, інкубатар);
- агляд прававога рэгулявання.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- аўтары цікавых праектаў;
- кіраўнікі кампаній і прадстаўнікі інвестыцыйных структур;
- экперты ў галіне эканомікі, фінансаў, інвестыцый;
- установы адукацыі, культуры і спорту;
- некамерцыйныя арганізацыі;
- валанцёры, актывісты, фрылансеры, энтузіясты ды іншыя.
Удзельнікі канферэнцыі змогуць пазнаёміцца з:
- прыкладамі паспяховага прыцягнення інвестыцый на развіццё праекта;
- перавагамі і асаблівасцямі разнастайных спосабаў прыцягнення рэсурсаў;
- крытэрамі адпаведнасці праекта для лепшага прыцягнення рэсурсаў;
- са спосабамі вызначэння і мінімізацыі рызык пры выбары шляхоў прыцягнення знешніх рэсурсаў ва ўмовах крызісу.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у канферэнцыі платна-дабрачынны, гэта значыць, кожнаму ўдзельніку неабходна зрабіць унёсак памерам 10 рублёў на рахунак у Беларусбанку. Гэтыя грошы пойдуць на рэабілітацыю дзіцяці ў Цэнтры інтэнсіўнай тэрапіі Olinek (Польшча).
Зарэгістравацца на канферэнцыю неабходна да 15 верасня 2016 года (ўключна).
Больш падрабязнасцей можна даведацца па е-адрасе krugsolnechny@gmail.com ці тэлефоне +375 25 511 55 38 (Кацярына).
Арганізатар мерапрыемства – мясцовае грамадскае аб’яднанне “Солнечный круг”.