Ліберальны клуб запрашае на панэльную дыскусію “Год навукі: як зрабіць навуку рухавіком развіцця краіны?”.
Калі: 2 лютага 2017 года, 19:00.
Дзе: Мінск, канферэнц-заля гатэля “Еўропа”.
У дыскусіі возьмуць удзел наступныя эксперты:
- Алена Анісім, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ;
- Сяргей Кізіма, доктар палітычных навук, загадчык кафедры, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце РБ;
- Аляксандра Скарабагатава, кандыдат біялагічных навук, навуковы супрацоўнік, Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
- Сяргей Вятохін, кандыдат фізіка-матэматычных навук, загадчык кафедры, БДТУ;
- Аляксандр Філіпаў, кандыдат палітычных навук, дэкан Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў;
- Аляксандр Казакевіч, PhD in Political Studies, дырэктар, Інстытут палітычных даследванняў “Палітычная сфера”.
Мадэратар – Вадзім Мажэйка.
Эксперты разгледзяць наступныя тэмы:
- Выклікі і кропкі роста для беларуская навукі. Якія накірункі і пытанні ў навуцы патрабуюць рашэння. прыняцця дзяржаўных (ці яшчэ нейкіх мер), каб зрабіць магчымым далейшае, больш эфектыўнае развіццё?
- Перспектывы навуковай часткі Балонскага працэсу. Якія змяненні чакаюць аспірантуру і дактарантуру, сістэму прысуджэння навуковых ступеней? Як задзейнічаць патэнцыял акадэмічных абменаў для развіцця ўніверсітэцкай навукі;
- Інтэрнацыялізацыя беларускай навукі. Наколькі Беларусь сёння звязана з сусветнай навуковай супольнасцю і якія магчымыя кропкі судакранання інтарэсаў.
Праграма мерапрыемства:
19:00 – 20:45 – выступ удзельнікаў, агульная дыскусія;
20:45 – 21:15 – кава-постскрыптум.
Уваход вольны. З усімі пытаннямі можна звяртацца да Мікіты Бяляева па тэлефоне +375 29 677-55-14.