Тых, хто жадае зрабіць твар сваёй арганізацыі больш пазнавальным і папулярным, гатовы асвойваць беларускую медыяпрастору і не думае, што ведае пра піяр усё, БАЖ запрашае на адмысловы курс.
Піяр узнікае там, дзе адчуваюць патрэбу ў кантактах з грамадскасцю. Гэта вельмі доўгая, шчыльная праца, якая можа адгукнуцца самымі нечаканымі і, магчыма, прыемнымі вынікамі.
Пасля сканчэння курсу ўдзельнікі будуць ведаць…
- як стварыць брэнд сваёй арганізацыі;
- дзе шукаць “свае” СМІ, як наладзіць і падтрымліваць з імі кантакты;
- што дапамагае фарміраваць інфармацыйныя плыні і кіраваць імі;
- па якіх правілах будуецца прэс-служба і як эфектыўна кіраваць ёй;
- чым прэс-канферэнцыя адрозніваецца ад брыфінгу і ў чым дапамагаюць дзелавыя сустрэчы з журналістамі;
- у чым карысць стратэгічнага планавання інфармацыйнай дзейнасці;
- як пісаць прэс-рэлізы і інфармацыйныя матэрыялы;
- як прымусіць сацсеткі “танчыць пад вашую дуду”;
- як падрыхтавацца да выступу перад прэсай і быць лепшым у дыскусіі.
Падчас курсу кожны ўдзельнік пад кіраўніцтвам трэнераў падрыхтуе ўласны праект, які будзе арыентавацца на патрэбы сваёй арганізацыі.
Лепшыя з навучэнцаў па выніках курсу атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой у сакавіку 2016 года.
Трэнеры – Аляксандр Коктыш, Аляксандр Люшкевіч.
Да ўдзелу запрашаюцца прэс-сакратары і супрацоўнікі прэсавых служб недзяржаўных арганізацый, партый, дзяржаўных і бізнэс-устаноў, журналісты, якія працуюць у галіне камунікатыўных зносін з грамадствам.
Дэталі курсу
Курс “Эфектыўныя прэс-службы” распачнецца 23 студзеня і скончыцца 19 сакавіка 2016 года. Ён складаецца з васьмі заняткаў, якія будуць весці беларускія прафесіяналы, і майстар-класу замежных трэнераў.
Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах з 11:00 да 14:00.
Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Эфектыўныя прэс-службы» прымаюцца па электроннай пошце на адрас baj@baj.by (з пазнакай PR) да 19 студзеня.
Каб падаць заяўку, неабходна даслаць…
- кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў);
- абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.