Жадаеце зрабіць сваю арганізацыю, ініцыятыву або праэкт бачнымі? А можа вы шукаеце партнэраў у Беларусі або за мяжой? Ці хочаце знайсці валантэраў? Тады гэты вэбінар дакладна для вас!
Падчас вэбінара мы будзем разам вучыцца дадаваць кропкі на інтэрактыўную Мапу заўтрашняга дня*, якую каманда Фаланстэра стварае на працягу некалькіх месяцаў для грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і актывістаў.
Што будзе на вэбінары?
- Мы распавядзем, чаму мы робім мапу;
- раскрыем, які патэнцыял ёсць у Мапы асабліва для рэгіянальных і невялікіх ініцыятыў;
- пакажам, як мапаваць сваю ініцыятыву і шукаць патрэбную ініцыятыву ды працаваць з ключавымі словамі;
- пагутарым пра магчымае развіццё функцыяналу Мапы;
- адкажам на ўсе вашыя пытанні.
Для каго вэбінар?
Для грамадскіх актывістаў і актывістак, прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў, што жадаюць быць болей бачнымі ў беларускім грамадстве і павялічыць кола сяброў і партнэраў.
Калі?
5 снежня, чацвер, а 16:00. Працягласць вэбінара – 1 гадзіна.
Дзе?
Спасылку на вэбінар мы дашлем зарэгістраваным удзельніцам і ўдзельнікам.
Што вам трэба для ўдзелу?
Для таго, каб прыняць удзел у вэбінары, вам не трэба мець спецыяльныя веды або досвед – мы ўсяму навучам.
Ад вас спатрэбіцца толькі доступ да інтэрнэта і ноўтбук (або камп’ютар / планшэт).
* Мапа заўтрашняга дня – гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны і кожная можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі. Таксама з дапамогай Мапы можна знайсці партнёраў ці арганізацыі, у якіх існуе магчымасць павалантэрыць. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці агульнымі намаганнямі.