Другі міжнародны моладзевы саміт запрашае актыўных маладых людзей з усяго свету ва Ўзбекістан.
Калі: 24-26 сакавіка 2017 год.
Дзе: Ташкент, Узбекістан.
International Youth Summit in Tashkent – адкрытае міжнароднае мерапрыемства ў галіне адукацыі і культуры, платформа для маладых людзей – будучых лідараў, якія жадаюць падзяліцца сваімі навыкамі і ведамі пра лідарства, крытычнае мысленне, міжкультурную камунікацыю і самаразвіццё.
Мэта сёлетняга саміту – павышэнне цікавасці моладзі з усяго свету да узбекскай культурнай і гістарычнай спадчыны, павагі да замежных культур і традыцый сярод розных нацыянальнасцей.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць ва ўзросце ад 17 да 24 гадоў;
- дэманстраваць моцныя персанальныя навыкі і патэнцыял стаць ключавым лідарам ў сваёй супольнасці;
- жаданне ствараць пазітыўныя сацыяльныя змены ў сваёй краіне, выкарыстоўваючы атрыманы досвед падчас саміта;
- быць актыўным/ай у палітычных ці грамадскіх арганізацыях. медыях, біхнэс-сектары, лакальных супольнасцях;
- добра валодаць пісьмовай і размоўнай ангельскай.
Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы. Вынікі адбору стануць вядомымі 28 лютага.
З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас info.yldp@gmail.com.