ЕГУ абвяшчае дадатковы набор на бакалаўрскія і магістарскія праграмы

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) у Вільні пачынае Дадатковы набор на бакалаўрскія і магістарскія праграмы. Прыём заявак працягнецца да 12 жніўня.

Вучоба ў ЕГУ арганізавана па прынцыпах адукацыі па мадэлі свабодных мастацтваў (liberal arts), што дазваляе студэнтам поўнасцю раскрыць свой творчы і акадэмічны патэнцыял.

Універсітэт ажыццяўляенабор на дзённыя і дыстанцыйныя бакалаўрскія праграмы:

Для асоб, якія атрымалі вышэйшую адукацыю, ЕГУ прапануе магістарскія праграмы:

Дэдлайн: 12 жніўня

Таксама ЕГУ адкрывае набор на Праграму падрыхтоўчага года — інтэнсіўную 800-гадзінную праграму агульнагуманітарнай падрыхтоўкі для старшакласнікаў, па праходжанні якой абітурыент аўтаматычна залічваецца на навучанне ў ЕГУ. Рэгістрацыя адкрыта да 7 верасня.

Да 21 верасня ЕГУ праводзіць прыём у дактарантуру па накірунку «Філасофія»

У 2018 годзе ЕГУ прапануе абітурыентам з Беларусі бясплатныя месцы, зніжкі на навучанне і стыпендыі, а таксама магчымасць удзелу ў міжнародных студэнцкіх абменах Erasmus + і Campus Europae.

Анкета абітурыента ЕГУ даступная па спасылцы

9 жніўня ў Мінску адбудзецца «Дзень з ЕГУ». Падчас мерапрыемства абітурыенты бакалаўрыята і магістратуры змогуць:

  • Прыняць удзел у адкрытым воркшопа выбітнага мастака дац. Сяргея Сялецкага
  • Даведацца аб жыцці ў Вільні і навучальных вандроўках непасрэдна ад студэнтак універсітэта
  • Атрымаць усю неабходную інфармацыю аб іспытах ва ўніверсітэт, асаблівасцях паступлення і навучання ў ЕГУ ад супрацоўнікаў Аддзела камунікацыі і развіцця
  • Азнаёміцца з асаблівасцямі запаўнення анкеты абітурыента
  • Даведацца аб даследчыць магчымасцях і перспектывах падчас навучання ў магістратуры
  • Задаць усе пытанні аб візах, інтэрнаце і жыцці ў Вільні.

«Дзень з ЕГУ» у Мінску адбудзецца 9 жніўня ў цэнтры «Прапілеі» па адрасе вул. Чэхава 3 (ст.м. Фрунзенская). Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца анлайн.

Кансультацыі па пытаннях паступлення праводзяцца па тэл. +370 5 2639650, эл. пошце recruitment@ehu.lt і ў Skype: QuestionEHU.
Падрабязная інфармацыя аб парадку паступлення ў ЕГУ даступная ў спецыяльным раздзеле сайта ўніверсітэта і на афіцыйных старонках у Фэйсбуку і ВК.