Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае навучэнцаў школ, гімназій, ліцэяў і каледжаў, а таксама ўсіх зацікаўленых паўдзельнічаць у традыцыйным бясплатным адукацыйным варкшопе “Дзень з ЕГУ”.
Калі: 15 красавіка з 12:00 па 16:30.
Дзе: Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ё. Раў у Мінску (пр. Газеты “Праўда” 11).
Падчас мерапрыемства старшакласнікі змогуць далучыцца да дыскусій і атрымаць навыкі па самых актуальных напрамках у галіне гуманітарных і сацыяльных навук, якія прапануюцца да вывучэння на 5 бакалаўрскіх праграмах ЕГУ.
Таксама перад удзельнікамі выступяць з адкрытымі лекцыямі выкладчыкі бакалаўрскіх праграм “Медыя і камунікацыя”, “Сусветная палітыка і эканоміка”, “Культурная спадчына і турызм”, “Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза”, а таксама будзе праведзены майстар-клас ад выкладчыкаў праграмы “Візуальны дызайн і медыя”. Акрамя таго, вы зможаце задаць усе пытанні і атрымаць індывідуальныя кансультацыі аб паступленні, здачы іспытаў, вучобе ва ўніверсітэце і пражыванні ў Вільні ад супрацоўнікаў Рэктарскага офіса.
Важна. Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца па спасылцы да 14 красавіка.