Сусветная стыпендыяльная праграма Ельскага ўніверсітэта (Злучаныя Штаты) шукае 16 удзельнікаў з любой краіны свету.
Праграма доўжыцца з сярэдзіны жніўня па снежань 2016 года. За гэты час стыпендыяты змогуць паглыбіцца ў інтэлектуальнае жыццё ўніверсітэта, паўдзельнічаць у мерапрыемствах (дыскусіях, круглых сталах, сустрэчах са студэнтамі-аднагодкамі і г.д.).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- выдатнае валоданне ангельскай мовай;
- неамерыканскае грамадзянства (падвоеннае грамадзянства дапушчальна);
- прафесійны досвед тэрмінам ад 5 да 20 гадоў, які дэманструе значныя дасягненні і майстэрства.
Сярэдні ўзрост стыпендыятаў – 39 гадоў (абмежаванняў па ўзросце для кандыдатаў не існуе).
Крытэры, па якіх будуць абіраць удзельнікаў:
- схільнасць да крытычнага, крэатыўнага, прадпрымальніцкага і стратэгічнага мыслення;
- выбітныя дасягненні і высокія маральныя якасці;
- схільнасць да ўдзелу ў вырашэнні значных пытанняў на нацыянальным і міжнародным узроўні і г.д.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на падарожжа (у абодва бакі), медыцынскую страхоўку, выдаюць штомесячную стыпендыю на паўсядзённае жыццё, выдзяляюць кватэру для пражывання.
Кандыдаты мусяць падаць заяўку анлайн.
Дэдлайн – 2 снежня 2015 года. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на е-мэйл applicant.worldfellows@yale.edu.
Падрабязнае апісанне праграмы – на гэтай старонцы.
Паводле by.odb-office.eu